Каханне - Аддис Абеба: текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Каханне - Аддис Абеба

Текст песниаккорды

Чаму на душы замест сонейка хмары? Чаму рэдкі госць - усмешка на твары? Зусім не складаны адказ на пытанні - У нашым жыцці не хапае кахання. Чаму нашыя дзеці гуляюць у вайнушку? Чаму хлопчык мэціць з рагаткі у птушку? Чаму падымаем мы свой позірк да неба Толькі тады, калі нам штосьці трэба?

Кахайце адзін аднаго, І знікне сумота, і высахнуць слёзы. Напоўніце душы святлом, Няхай у сэрцах расквітнеюць мімозы.

Не шмат аддаем, але шмат патрабуем, Мы супраць сябе чамусьці ваюем, І не разумеем мы простага сэнсу - Жыць у шмат разоў лепш з каханнем у сэрцы. Сонейкам свеціць у нябёсах каханне, Кажа цяплом нам сваё прывітанне, Толькі каханне - дарога да Бога, Да Бога няма шляха другога.

Вялікі дзякуй, кажу Табе, Божа, За тое, што ў свеце ўсё так прыгожа, Але ж мы не бачым і ў дрыгву крочым, Калі ласка, о Божа, расплюшчы нам вочы. Напоўні каханнем кожнае сэрца, Няхай свет кахання па зямля разальецца. Шмат часу стаім мы на лютым марозе І стукаем у дзверы на сваім жа порозе.