Глядзi — J-mors: текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Глядзi J-mors

Текст песниаккорды

Глядзі Ты ўжо не адчуваеш свой час Рэжаш гукам кіляметры да нас Разбіваючы ўшчэнт свае сны пра iх Ужо ня бачыш - я гляджу за дваіх Нерухомая ў шпаркай хадзе Труцiш думкамі ўночы мяне

Па гербарыях дарога дамоў Свае слёзы ў кулак Яны не возьмуць цябе Яны шчэ мусяць чакаць

Не пакідай слядоў На заснежаных дахах аэрапортаў Б'юцца аскепкі слоў Так незнаёма

Глядзі ты ўжо не застаешся адна Паланёныя ў люстэрках крывых тваіх Усё радзей ты ўсміхаешся ў іх Карнавалы, ліхаманкі ды сны Прага голаду на прагу віны

Бонус-трэкам тэлефонны званок Ты плачаш ізноў Яны не возьмуць цябе Яны ўжо разам з табой

Не пакідай слядоў На заснежаных дахах аэрапортаў Б'юцца аскепкі слоў Так незнаёма