Dobryya lyudzi hor zhabrakou i valatsugau dobrye lyudi hor nishchih i brodyag — Король и Шут: текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Dobryya lyudzi hor zhabrakou i valatsugau dobrye lyudi hor nishchih i brodyag Король и Шут

Текст песниаккорды

Вступление

Там пануюць вар'яцтва, загана, падман. Горад змрочных трушчоб, увесь зглоданны злом, Яго ймгла па начах накрывае крылом... І ў вачніцы дамоў, нібы крумкач, заглядуе ноч Горад гэты бездокарна чорны. Толькі ценяў натоўпы дый Тэмзы свінец - Гэты горад страшней, чым нябожчык жывы У раскошных палацах вечны холад і тлен, І гадзіны нябожчыкам адбівае Біг-Бэн. Вы не бывалі ў Лондане, сэр? Гэты горад бездокарна шэр...

Куплет

Наш тленны свет задуманы ім, Як царства святла і спакою. Наш свет і павінен быць такім, Але ці вы бачылі дзесьці такое? Любому ў душу наплююць, І лёсаў з заслугамі не пашкадуюць. Тут і абрабуюць, і заб'юць, І абылгуць, і абессудзяць!

Припев

Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе! Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе!

Куплет

Не пададуць, не пашкадуюць, На труну зямлі не кінуць жменькі. Адзін аднога паедам ядуць, Храбшчачы, абгрызаюць косткі. Сваіх дзяцей ядуць бацькі, Творцы сябе з'ядаюць самі. Блукаюць усюды мерцвякі, З такімі добрымі вачамі

Припев

Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе! Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе! Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе! Людзі, добрыя людзі, Няхай свет наш дабром, дабром прыбудзе!