Камнем по голове на белорусском — Король и Шут
У мястэчку ціхім пры рацэ, Спраўлялі свята, песні гралі Але ж у вясёлай грамадзе Ўзнік злавесны твар бадзягі
Ён быў, як быццам бы, адзін Яго зусім не заўважалі, І неяк дзіўна на яго Сабакі усюды паглядалі.
У чорным цыліндры, Ва ўбранні старынным, У горад на свята Падарожнік ішоў. Па гарах прабіраўся ён, Ды й усміхаўся, Але ж камень сарваўся Ў прорву з горных вышынь...
Быў чорны плашч на ім адзеты Цыліндр чорны змят у гармонік Сабе пад ногі ён глядзеў Ды ў кулацэ трымаў ён маску І нехта крыкнуў тут: "Здароў! Пацешыўся ты хоць бы трошкі, У такі вясёлы, светлы дзень, Як можна быць такім няшчасным?"
У чорным цыліндры, Ва ўбранні старынным, У горад на свята Падарожнік ішоў. Па гарах прабіраўся ён, Ды й усміхаўся, Але ж камень сарваўся Ў прорву з горных вышынь...
І валацуга погляд узняў І сумным голасам казаў ён: "Я ўсіх забіць тут быў бы рады Ды й ад таго і мне нядобра Я ў яркай масцы рыжай малпы На свята трапіць ўсё жадаў, Калі б не камень акаянны, Што мне на галаву упаў!"
У чорным цыліндры, Ва ўбранні старынным, У горад на свята Падарожнік ішоў. Па гарах прабіраўся ён, Ды й усміхаўся, Але ж камень сарваўся Ў прорву з горных вышынь...