Окна — Дайте Танк (!): текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Окна Дайте Танк (!)

Текст песниаккорды

Куплет

Дом на ўскрайку гораду, прайсці Крыху - і будзеш у лесе. Там маё дзяцінства мне спявала Невясёлыя песні. Развіталіся бацькі і Дзед Мароз Ужо не прыходзіў. Усе суседзі з вёсак і жывуць сабе З трасянкай у згодзе.

Проигрыш

Рефрен

Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасміхаецца І смугой атульвае.

Куплет

Горкі снегавыя і бясконцыя савецкія зоркі. Робэрт Рэдфард уцякае спрытна ад Пагоні ў Нью-Ёрку. Школа, што абрыдла, і вучэльня, і Мастацкія пляны. Водар рок-н-ролу ўзбуджальны, і Распусны, і п’яны.

Проигрыш

Рефрен

Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасміхаецца І смугой атульвае.

Куплет

Штосьці ўжо размылася, а штосьці Светла й цёпла згарэла, Нешта прызабылася, а нешта назаўжды Састарэла. Людзі нараджаюцца і адыходзяць Позна ці рана. Дзе ты, мая Анечка, і нашыя Стракатыя пляны?

Проигрыш

Рефрен

Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасміхаецца І смугой атульвае.