Am C G F
1. Нахіляецца долу невысокае неба.
Нахіляецца долу, пахне шэрай імшой.
Надыходзячы, ранак пахне дымам і хлебам.
Надыходзячы, ранак пахне ўладай чужой.
ПРЫПЕЎ: Em C
Бывай, мой родны край
G F
Бывай, мой родны горад
Бывай, мой брыдкі брат
Бывай, мой любы вораг
2. Нас хісталі арэлі ды ў агні дагарэлі.
Нас хісталі арэлі ад вады да зямлі.
Dm C G F
Мы ў люстэркі глядзелі ды не ведалі, дзе мы,
Am C G F
На якой паралелі, на якім караблі.
ПРЫПЕЎ.
3. Мой апошні тралейбус па праспекце праедзе,
Загрукоча ўночы мой апошні трамвай.
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў,
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай
ПРЫПЕЎ.
Em C G F
Бывай Бывай Бывай Бывай (2 разы)