Зямля — N.R.M: текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Зямля N.R.M

Текст песниаккорды

Вось мая зямля пад нагой бяжыць. Вось мая зямля ў снягох ляжыць Закаваная лютым холадам, Падуладная чужым волатам...

Вось мая зямля запаветная, Занядбаная, непрыкметная. Хоць багатая на малітвы, А крывёю шчодра палітая.

А сыны яе незлічоныя, Бесклапотныя, нехрышчоныя Не турбуюцца, не хвалююцца, Толькі піць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш спяваць - не абудзяцца, Як пачнеш крычаць - не дачуюцца, А спытаеш піць - не дадуць вады, А захочаш бегчы - няма куды...

Я іду наперад па збочыне, Я пяю свае песні змрочныя, А зямля мая пад нагой бяжыць. Я зямля мая ў снягох ляжыць.