Воины света белоруская версия — Ляпис Трубецкой
Текст песниаккорды
Рубінавы ранак, сонца прамень Загольвае раны, выпальвае цень Узлятай да неба, брат і сястра Полымя грэе, адганяе страх.
Радуйся молату ў моцнай руцэ. Маладыя вірну ў хуткай рацэ. Б'е ў барабан – бам-бам. Барыкады, сябры, грукат і гам.
Воіны ранку, воіны дабра, Б'юцца да світанку цемра каб сышла. Воіны дабра, воіны ранку, Сэрцам моцныя б'юцца да світанку.
Плача салдат, медаль на гімнасцёрцы. Леглі хлапцы ў палыне на прыгорцы. За хмарай цмок, каменнае сэрца. Засячы яго, каб уночы грэцца.
Радуйся молату ў моцнай руцэ. Маладыя вірну ў хуткай рацэ. Б'е ў барабан – бам бам. Барыкады, сябры, грукат і гам.
Воіны ранку, воіны дабра, Б'юцца да світанку цемра каб сышла. Воіны дабра, воіны ранку, Сэрцам моцныя б'юцца да світанку.