Cmok di arol — Ляпис Трубецкой: текст песни | pesni.ru
ПЕСНИ.РУ

Cmok di arol Ляпис Трубецкой

Текст песниаккорды

Зноў святкаваў Івана Купала Каля беларускага вакзалу. Вялікая Грузінская, Бутырскі вал - Папараці кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля? Быў Мазэль, а стаў Ямелем. Блукаю па свеце, як сабака блахасты, А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл! Старыя ворагi - Цмок ды Арол! Белыя воблакi, чорны анёл! Старыя ворагi - Цмок ды Арол!

Раззлаваў хам шклоўскага пана, Нарадзіўся беларусам - стаў цыганам. Каціся па свеце на бусліку-ровары, Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга? Гуляй, музыка, вандроўную польку! Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу, Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!

Белыя воблакi, чорны анёл! Старыя ворагi - Цмок ды Арол! Белыя воблакi, чорны анёл! Старыя ворагi - Цмок ды Арол!